Лукашэнка "супакоіў" Ціханоўскага "сваёй аўрай"

Сустрэча Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ / @pul_1​
Сустрэча Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ / @pul_1​

Вызвалены з СІЗА палітолаг Юрый Васкрасенскі працягвае расказваць падрабязнасці сустрэчы палітвязняў з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле яго слоў, найбольш актыўна і эмацыйней за ўсіх апаніраваў Лукашэнку Сяргей Ціханоўскі.

"Дыялог з усімі ўдзельнікамі быў на роўных. Толькі адзін удзельнік сустрэчы пастаянна хаміў, Ціханоўскі. Ён хаміў некалькі гадзін, пакуль прэзідэнт не супакоіў яго сваёй аўрай", заявіў Васкрасенскі ў інтэрв'ю TUT.BY

Дзяржаўныя тэлеканалы ў рэпартажах з сустрэчы кіраўніка краіны з палітвязнямі Сяргея Ціханоўскага не паказалі. Пра тое, што ён наогул быў на сустрэчы, стала вядома пазней ад адвакатаў іншых удзельнікаў размовы. Раней адвакат Віталя Шклярава Антон Гашынскі казаў, што сустрэча праходзіла на падвышаных тонах.

Юрый Васкрасенскі і айцішнік Дзмітрый Рабцэвіч былі вызваленыя з СІЗА КДБ неўзабаве пасля сустрэчы. Пазней была змененая мера стрымання ў дачыненні да паліттэхнолага Віталя Шклярава, медыятара Ліліі Уласавай, адваката Іллі Салея. Васкрасенскі сцвярджае, што палітвязняў выпускаюць пры яго актыўным удзеле.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі