Лукашэнка сёння сустрэнецца ў Сочы з Пуціным

Лукашэнка сёння сустрэнецца ў Сочы з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца ў Сочы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова. Па яго інфармацыі, бакі абмяркуюць “і двухбаковыя адносіны, і інтэграцыйныя пытанні”.

28 студзеня Лукашэнка меў тэлефонную размову з Пуціным, падчас якой кіраўнікі краін дамовіліся пра сустрэчу ў бліжэйшы час.

31 студзеня Лукашэнка сустрэўся ў Сочы са старшынёй ураду Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Як паведаміла прэс-служба кіраўніка Беларусі, сустрэча праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы, “бакі дамовіліся, што Беларусь і Расія будуць сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі”. Пасля гэтай сустрэчы Лукашэнка вырашыў застацца ў Сочы на кароткачасовы адпачынак.

Апошнім разам кіраўнікі Беларусі і Расіі сустракаліся 15 снежня 2015 года падчас афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Маскву па запрашэнні Пуціна, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі