Лукашэнка ў аэрапорце параўноўваў прыватныя і дзяржаўныя крамы
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак наведаў Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены праведзенымі работамі па рэканструкцыі дзейнага аэравакзальнага комплексу.
"На першы погляд усё нармальна, усё блішчыць, усё прыгожа — гэта добра. Але галоўнае, каб была якасць і каб гэта ўсё было надзейна", — сказаў Лукашэнка. Яго запэўнілі, што аэрапорт гатовы да прыняцця гасцей хакейнага чэмпіянату свету, які пройдзе ў нашай краіне ў траўні.
Кіраўнік дзяржавы параўнаў, як працуюць прыватныя і дзяржаўныя крамы бяспошліннага гандлю, і "гэтае параўнанне аказалася не на карысць дзяржаўнай кампаніі".
Фота — ria.ru