Лукашэнка ў Маскве параўнаў трагедыю ў Адэсе з Хатынню

Учора ён сустрэўся з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, сёння — з прэзідэнтамі Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана.



Выступаючы на сустрэчы, Аляксандр Лукашэнка закрануў падзеі ва Украіне. Ён параўнаў нядаўнюю трагедыю ў Адэсе, дзе ў будынку Дома прафсаюзаў згарэлі дзясяткі чалавек, з трагедыяй у беларускай вёсцы Хатынь, спаленай з жыхарамі падчас вайны. Ёе адзначыў, што "прынцып такі самы" і кіраўніцтва Беларусі, Расіі не можа спакойна глядзець на тое, што там адбываецца.


"Таму што там нашыя людзі, і, натуральна, яны просяць дапамогі, яны патрабуюць рэагавання на падобныя рэчы. Сітуацыя развіваецца вельмі хутка", — цытуе словы Лукашэнкі РІА "Новости".



Пры гэтым Лукашэнка раскрытыкаваў "заходніх партнёраў, калі так можна сказаць", за рэакцыю на ўкраінскія падзеі. Ён лічыць, што ў той час, калі гінуць людзі, сусветная супольнасць павінна выступаць кансалідавана і без двайных падыходаў.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі