Лукашэнка вярнуўся ў Мінск з Масквы

У сераду ён сустрэўся з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, у чацвер — з прэзідэнтамі Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін гаварылі пра сітуацыю ва Украіне. Лукашэнка параўнаў трагедыю ў Адэсе з беларускай вёскай Хатынь, спаленай нацыстамі падчас вайны. Ён прапанаваў каардынаваць дзеянні Беларусі і Расіі па Украіне. Таксама кіраўнік Беларусі прапанаваў Пуціну падумаць аб правядзенні параду беларускіх і расійскіх вайскоўцаў на Краснай плошчы ў гонар 70-х угодкаў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

8 траўня расійскі прэзідэнт, як вярхоўны галоўнакамандуючы, правёў планавую трэніроўку па кіраванні Узброенымі Сіламі Расіі. За гэтым з Нацыянальнага цэнтра ўпраўлення абаронай Расійскай Федэрацыі назіралі кіраўнікі Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана. Яны сталі сведкамі канфузу — збою пры стральбе цяжкай агнямётнай сістэмы ТОС-1 "Бураціна". Калі па камандзе залпу не адбылося, Уладзімір Пуцін загадаў з гэтым "разабрацца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі