Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Турцыі і сваякам загінулых
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, а таксама сваякам і блізкім загінулых у выніку тэракту ў аэрапорце Стамбула.
У спачуванні, як перадае БЕЛТА, гаворыцца, што ў Беларусі ўзрушаныя падступнасцю тэрарыстаў, якія ўчынілі бязлітасную атаку на пасажыраў і персанал міжнароднага аэрапорта Стамбула.
Вестка пра вялікую колькасць загінулых і параненых глыбокім болем адгукнулася ў сэрцы кожнага беларуса, падкрэсліваецца ў звароце Лукашэнкі. Наяўнасць жанчын і дзяцей ссярод ахвяраў асабліва падкрэслівае нечалавечую сутнасць заказчыкаў і выканаўцаў тэрактаў, адзначае беларускі кіраўнік.
Як паведамлялася, ад тэракту загінула больш за 40 чалавек, параненых — больш за 230.