Лукашэнка выступіў супраць "бухгалтараў", якія дзеляць Перамогу

7 траўня Аляксандр Лукашэнка выступіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае БЕЛТА.  

Беларускі кіраўнік заявіў, што сярод палітыкаў з'явіліся так званыя "бухгалтары", якія мараць падзяліць Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне па ўдзельнай вазе нацыянальнасцяў.

"У гэтыя дні, аглядаючыся ў мінулае, мы ацэньваем і сучаснасць. Перамога патрабуе ад нас адзінства, згуртаванасці спадчыннікаў савецкага народа. Але праз дзесяцігоддзі сярод нас, кіраўнікоў і палітыкаў, з'явіліся так званыя бухгалтары, якія мараць падзяліць Перамогу па ўдзельнай вазе нацыянальнасцяў. Ужо нават спрачаюцца: які адсотак у Перамозе рускай, украінскай, казахскай, грузінскай, узбекскай крыві", — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што нацызм знішчылі не расіяне, беларусы, украінцы ці грузіны, а савецкі народ.

Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што для беларускага народу галоўнымі нацыянальнымі каштоўнасцямі з'яўляюцца мір, незалежнасць, грамадская згода і стабільнасць. "Але сваю незалежнасць, мір на нашай зямлі мы гатовыя абараняць і адстаяць у любых умовах. У Беларусі хопіць палітычнай волі, сіл і сродкаў, каб рашуча спыніць любыя спробы ўмяшання ў яе ўнутраныя справы", — паведаміў ён.

Згадаў кіраўнік Беларусі і актуальныя падзеі ва Украіне. Па яго словах, Беларусь ужо нямала зрабіла для таго, каб на ўкраінскай зямлі запанаваў мір, і гатовая зрабіць для гэтага ўсё, што спатрэбіцца.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі