Лукашэнка выступіў за свабодны рух тавараў у Еўразійскім эканамічным саюзе

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, гэта — неабходная ўмова для развіцця Еўразійскага саюза.



Лукашэнка: “У пытанні забеспячэння свабоды перамяшчэння тавараў краіны прасунуліся значна далей, чым у сферах паслуг, капіталу і працоўнай сілы. Аднак нават па таварах мы не завяршылі працу. Нягледзячы на дасягнутыя ў "тройцы" дамоўленасці, застаюцца канфіскацыі, уключаючы алкагольную, тытунёвую прадукцыю, лекавыя сродкі, медыцынскія вырабы, газ, нафту, нафтапрадукты, аўтамабілі, рыбу і г.д. Свабода перамяшчэння тавараў павінна стаць свайго кшталту прыкладам для забеспячэння ўсіх іншых свабодаў. У адваротным выпадку нават не-эканамістам ясна, што ўся ідэя стварэння саюза і яго эканамічны сэнс могуць быць пастаўлены пад сумнеў".



Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета праходзіць у вузкім складзе. У ім бяруць удзел прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і лідар Казахстана Нурсултан Назарбаеў.



Фота — capital.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі