Лукашэнка: У Мінск прыедуць усе кіраўнікі дзяржаў СНД (відэа)

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную падрыхтоўцы і правядзенню саміта кіраўнікоў дзяржаў СНД, які мусіць прайсці ў Мінску 24-25 кастрычніка. Падчас яго запланаванае паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Галоўным пытаннем для разгляду стане праца над дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Ужо ўсе кіраўнікі дзяржаў СНД далі згоду на прыезд у беларускую сталіцу.


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу прысутных на арганізацыйныя моманты, за якія адказвае Мінгарвыканкам:



"Я не патрабую, наадварот, катэгарычна супраць таго, каб мы бяздумна трацілі грошы на паўдня ці на нейкую ноч і выстаўлялі паўсюль нейкія збудаванні, на кожны дом чаплялі плакаты, сцягі і г. д. Усё павінна быць стыльна, прыгожа, зручна і там, дзе трэба".



Лукашэнка паставіў задачу, каб прыём гасцей быў арганізаваны на самым высокім узроўні і каб яны з'язджалі з Мінска ў добрым настроі, інфармуе БЕЛТА.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі