Лукашэнка за месяц пасадзіў у Еўропе і Азіі чатыры дрэвы (фота, відэа)
Працягваецца афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі ў Азербайджан.
У сераду Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў адкрылі новы будынак беларускай амбасады ў Баку. На яе тэрыторыі яны пасадзілі аліўкавыя дрэвы.
Адзначым, што за апошні месяц гэта ўжо чацвёртае дрэва, якое Лукашэнка пасадзіў на абшарах Еўразіі пад аб'ектывамі тэлекамер. 23 кастрычніка кіраўнік Беларусі і трое яго сыноў пасадзілі ёлку на Алеі ганаровых гасцей каля Палаца Незалежнасці ў Мінску.
31 кастрычніка Лукашэнка там жа пасадзіў ёлку разам з прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада.
5 лістапада падчас візіту ў Туркменістан кіраўнік Беларусі асабіста пасадзіў дрэва на Алеі ганаровых гасцей каля манумента Канстытуцыі ў Ашхабадзе.
Фота — БЕЛТА, ont.by