Лукашэнка загадаў пакараць вінаватых у правале льняной галіны

Ён даручыў Камітэту дзяржкантролю і Адміністрацыі прэзідэнта ўнесці прапановы аб прыцягненні да адказнасці вінаватых за правалы ў ільняной галіне. 

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што галоўная адказнасць за паказчыкі ў сельскай гаспадарцы ляжыць на кіраўніках абласцей. "Сёння міністр не павінен займацца плошчамі. Не лезьце ў пытанні губернатараў. У адваротным выпадку вы будзеце несці за гэта адказнасць. Мы ж дамовіліся, што сельская гаспадарка — гэта бацькаўшчына губернатара. Ён там павінен вызначаць ўсю палітыку. Міністр — гэта пытанні тэхналогіі, урад — паказчыкаў па цэнах і гэтак далей. І ў тым, што сёння праца ў ільняной галіны праваленая, вінаватыя толькі губернатары", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка. 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі