Лукашэнка загадаў стварыць святочны настрой мінчукам — стрымліваць цэны
У панядзелак кіраўнік дзяржавы прымаў з дакладам старшыню Мінгарвыканкама.
Аляксандр Лукашэнка даручыў стрымліваць рост цэнаў у Мінску перад навагоднімі святамі. Такую задачу ён паставіў 8 снежня, прымаючы з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Андрэя Шорца.
"Мы напярэдадні святаў, самых любімых у людзей, — Новага года і Калядаў, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Чалавек хоча годна іх сустрэць. Вы выдатна разумееце, хоць Мінск багацейшы за іншыя рэгіёны краіны, але людзі тут розныя — заможныя, сярэднія і бедныя. Трэба не забываць, што Новы год — гэта перш за ўсё стол, застолле, і людзі заслужылі, пражыўшы і адпрацаваўшы гэты цяжкі год, каб цэны ў крамах былі нармальныя. Галоўнае, каб яны не падскочылі ў гэты перыяд".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "не толькі ў Расіі, як мы гэта заўважылі, хочуць рукі нагрэць, але і ў нас дзялкі такія ёсць, хай іх няшмат, але ні ў якім разе нельга даць падставу, каб яны працавалі на ўздым цэнаў".
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу старшыні Мінгарвыканкама на тое, што цэны і парадак у Мінску з'яўляюцца яго зонай адказнасці, нягледзячы на тое, што Мінгандлю ўпаўнаважаны ажыццяўляць кантроль над цэнаўтварэннем. Лукашэнка запатрабаваў не толькі падрыхтаваць сталіцу да святаў, але і "стварыць у людзей настрой". "Мінск — гэта прыклад ўсёй краіне, звярніце на гэта самую сур'ёзную ўвагу", — сказаў Лукашэнка.
Андрэй Шорац у сваю чаргу паведаміў, што на калегіі ўпраўлення гандлю Мінгарвыканкама, на якой былі прадстаўнікі як дзяржаўнага, так і прыватнага гандлю, была пастаўлена задача па стрымліванні росту цэнаў і насычэнню асартыменту гандлёвай сеткі.
Фота — sb.by