Лукашэнка загадаў за бліжэйшы месяц прадаць усё пабудаванае жыллё

"Калі бізнесмены на працягу першага квартала не рэалізуюць ужо пабудаванае жыллё, то мы яго адбяром і прададзім маючым патрэбу", — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання “Мінскага маторнага завода”.
"Я бачу, што ўжо пабудаваныя дамы не здаюцца ў эксплуатацыю, — зазначыў прэзідэнт. — Што адбываецца? Насельніцтва чакае танных крэдытаў, каб купіць гэтае жыллё, пажадана пад 5—7%. Бізнесмены ж прытаіліся, думаюць, што дзяржава цяпер укіне пэўную колькасць грошай, і яны зноў па 2—3 тысячы долараў за квадратны метр будуць прадаваць. Гэтага не будзе".

Лукашэнка паставіў задачу да канца першага квартала рэалізаваць усё пабудаванае жыллё па цане, блізкай да сабекошту. Паводле яго слоў, дзяржава прадоўжыць выдаваць ільготныя крэдыты на будаўніцтва жылля пад 5%.

"Мы будзем падтрымліваць тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і прымусім бізнес прадаць ужо пабудаванае жыллё", — сказаў А.Лукашэнка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі