Лукашэнка запэўніў, што ў Беларусі няма беглых украінскіх чыноўнікаў
Пра гэта ён паведаміў асабіста лідару партыі “УДАР” Віталю Клічко.
Украінскі палітык 23 лютага патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку, каб Беларусь выдала Украіне былога міністра ўнутраных справаў Віталя Захарчанку і бізнесмена Сяргея Курчанку. Згодна з паведамленнямі некаторых СМІ, гэтыя дзеячы 21 лютага ўцяклі ў Беларусь.
Аднак Лукашэнка запэўніў, што ні Захарчанкі, ні Курчанкі ў Беларусі няма. 22 лютага беларускі МЗС распаўсюдзіў аналагічную афіцыйную заяву, нагадвае БелаПАН.