Лукашэнка збірае рэдактараў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ

БЕЛТА адзначае, што на сустрэчу запрошаныя кіраўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Аляксандр Лукашэнка адкажа "на актуальныя пытанні, якія хвалююць грамадскасць". БелаПАН дадае, што мерапрыемства працягнецца дзве гадзіны.

Тэлеверсія мерапрыемства выйдзе ў эфір а 21-й гадзіне па асноўных беларускіх тэлеканалах.


Мерапрыемства пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Паводле неафіцыйных дадзеных, на сустрэчу запрошаныя старшыня НДТРК Генадзь Давыдзька, гендырэктар тэлеканала "СТВ" Юрый Казіятка, кіраўнік тэлеканала "АНТ" Рыгор Кісель, гендырэктар дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА Дзмітрый Жук, дырэктар недзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай, заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер, галоўныя рэдактары "Советской Белоруссии" Павел Якубовіч, Выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч і недзяржаўнай газеты "Прессбол" Уладзімір Беражкоў, штотыднёвіка "Аргументы і факты" у Беларусі" Ігар Сакалоў, дырэктар прадстаўніцтва ў Беларусі Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" Уладзімір Перцаў, інфармуе БелаПАН.  

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі