Лукашэнка заявіў у Баку, што прапаноўваў ідэю "еўрапейскай Алімпіяды"

12 чэрвеня ў Баку прайшла сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева. Як вядома, Лукашэнка знаходзіцца ў гэтай краіне з трохдзённым рабочым візітам. Гаворка ішла пра Першыя Еўрапейскія гульні, якія пачаліся ў Азербайджане. Сёння ўвечары кіраўнік Беларусі паўдзельнічае у цырымоніі іх афіцыйнага адкрыцця.

Лукашэнка даў высокую ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі Азербайджана да міжнародных спаборніцтваў і прызнаўся, што яго ўразіла, як гэта было зроблена за два гады. Паводле слоў кіраўніка Беларусі, ён не мог не прыехаць на адкрыццё Гульняў, паколькі раней сам выказваў пажаданне, каб на еўрапейскім кантыненце праводзіліся такія спаборніцтвы алімпійскага маштабу.

Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Азербайджан блізкія краіны і яны маюць "добры падмурак адносінаў", інфармуе БЕЛТА.

У сваю чаргу Ільхам Аліеў сказаў, што Азербайджан цэніць і ганарыцца ўзроўнем адносінаў з Беларуссю. "Беларусь для нас — сяброўская, братэрская дзяржава", — падкрэсліў ён.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі