Тэлепузіка з тварам Давыдзькі прыбралі з плоту каля будынку БТ (фота)

Тэлепузіка з тварам Давыдзькі прыбралі з плоту каля будынку БТ (фота)

Выяву кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ў выглядзе тэлепузіка прыбралі з плоту Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

Графіці з Генадзем Давыдзькам з'явіліся ў розных месцах Мінска, у тым ліку на фоне будынку Белтэлерадыё кампаніі, паведаміў Signal project у Фэйсбуку.

“Работнікі БТ сьпяшаюцца на працу ці ў горад пад наглядам Давыдзькі Генадзя Браніслававіча”, — паведамляецца ў суполцы street-art супольнасці Беларусі.

У першай палове дня 16 красавіка графіці заўважылі супрацоўнікі міліцыі. Апоўдні выява Давыдзькі ўжо была прыбраная з агароджы.

Аўтары графіці паведамілі, што такім чынам выказалі сваё стаўленне да таго, што старшыня Белтэлерадыёкампаніі “прапануе забараніць камэнтаваць навіны ў інтэрнэце”.

Раней на платах у Беларусі з’яўляліся выявы іншых чыноўнікаў, у тым ліку Марыяны Шчоткінай з подпісам “Гэта я, аўтар падатку для беспрацоўных”.

Таксама на адным з будынкаў на вуліцы Дружнай з’явілася карыкатура на старшыню Савету Рэспублікі Беларусі Міхаіла Мясніковіча, які быў намаляваны ў поўны рост з надпісам: “Гэта я ўвёў дарожны падатак”.

Куратар стрыт-арт-супольнасці Signal Алег Ларычаў 4 красавіка быў збіты невядомымі ў пад’езьдзе свайго дома, нагадвае Радыё Свабода.

 

Тэлепузіка з тварам Давыдзькі прыбралі з плоту каля будынку БТ (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі