Лукашэнку і Пуціна не запрасілі на пахаванне каралевы Лізаветы ІІ
Аляксандра Лукашэнку не запрасілі на пахаванне каралевы Лізаветы II. Ён, як звычайна, апынуўся ў невялічкай кампаніі ізгояў. На цырымонію не запрасілі кіраўнікоў толькі трох краінаў — Беларусі, Расіі ды М'янмы, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Іран будзе прадстаўлены толькі на ўзроўні амбасадараў.
Чакаецца, што на развітанне з брытанскай каралевай прыедуць каля 500 топавых палітыкаў з усіх краін свету. Кіраўнікі дзяржаў могуць узяць на цырымонію яшчэ аднаго чалавека.
Запрошаным на цырымонію гасцям рэкамендуюць не карыстацца прыватным транспартам — для іх арганізуюць спецыяльныя аўтобусы. Выключэнне зробяць для прэзідэнта ЗША Джо Байдэна — з меркаванняў бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.