Лукашэнку могуць чакаць санкцыі і ад Міжнароднага алімпійскага камітэта
Міжнародны алімпійскі камітэт высвятляе, чаму арыштоўваюць спартсменаў у Беларусі, паведамляе РБК. Як вядома, алімпійская хартыя не дапускае дыскрымінацыі спартсменаў за палітычныя погляды. У нашай краіне ў апошнія месяцы гэта адбываецца і існуе шмат фактаў. Сярод спартсменаў, якія адбываюць адміністрацыйны арышт, ёсць алімпійскі прызёр лёгкаатлет Андрэй Краўчанка.
Дырэктар па сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі МАК Джэймс Маклаўд зрабіў заяву пра расследаванне па Беларусі, якое вядзе яго арганізацыя. Правяраюцца факты ціску на беларускіх спартсменаў з палітычных прычын.
Аляксандра Лукашэнку і Нацыянальны алімпійскі камітэт, якім ён кіруе, могуць чакаць санкцыі. Яны дададуцца да тых санкцый, якія ўвялі супраць яго краіны ЕС за фальсіфікацыю выбараў і гвалт сілавікоў супраць мірных дэманстрантаў.
Па словах Маклаўда, у рамках расследавання МАК ужо правёў кансультацыі з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі і з прадстаўнікамі Фонда спартыўнай салідарнасці спартсменаў (гэтая структура знаходзіцца ў апазіцыі да цяперашняй улады).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.