Лунінецкія камунальнікі ўпрыгожылі жывую елку

Як паведамляе інтэрнэт-ресурс “Медыя-Палессе”, у Лунінцы мясцовае кіраўніцтва прыняло рашэнне не пазбаўляць гараджан святочнага настрою і загадала супрацоўнікам ЖКГ упрыгожыць жывую елку, якая расце у цэнтры горада ля Цэнтра дзіцячай творчасці.



Камунальнікі ўжо развесілі каляровыя гірлянды і новая галоўная ялінка будзе радаваць лунінчан да канца Святак.


Як паведамляла Еўрарадые, 10 студзеня ў Лунінцы абрынулася галоўная елка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі