Ля беларускай амбасады ў Кіеве прайшла акцыя супраць "расійскай экспансіі"
Яе зладзілі некалькі дзясяткаў беларускіх і ўкраінскіх актывістаў.
30 ліпеня каля беларускай амбасады ў Кіеве сабраліся некалькі дзясяткаў беларускіх і ўкраінскіх актывістаў. Як перадае Радыё "Свабода", яны патрабавалі забараніць "імперскую сімволіку" ў Беларусі. Лідар руху салідарнасці "Разам", палітэмігрант Вячаслаў Сіўчык адзначыў, што георгіеўскія стужкі выкарыстоўвалі так званыя "ўласаўцы", якія ваявалі на баку фашыстаў і ўдзельнічалі ў акцыях супраць мірнага насельніцтва Беларусі.
Удзельнікі акцыі спалілі георгіеўскія стужкі і заклікалі аб'ядноўвацца перад пагрозай "імперскай агрэсіі" з боку Расіі.