Ля Курапатаў гатуюць куццю салідарнасці і ўсталёўваюць крыжы

Ля Курапатаў гатуюць куццю салідарнасці і ўсталёўваюць крыжы

Ля ўрочышча Курапаты, дзе з панядзелка адбываецца пратэст супрацо будаўніцтва бізнэс-цэнтра, сёння гатавалі куццю салідарнасці і ўсталёўвалі новыя крыжы. Такім чынам абаронцы мемарыялу адзначаюць масленічныя Дзяды, перадае Радыё Свабода.

Будаўнічыя працы не аднаўляліся. Апроч грамадскіх актывістаў ў лагер абаронцаў прыйшлі таксама неабыякавыя людзі.

Каля мемарыяльнага комплекса “Курапаты”, дзе былі расстраляныя і пахаваныя дзясяткі тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белрэканструкцыя” вядзе будаўніцтва офіснага цэнтра.

Забудоўнік лічыць, што будаваць на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса законна, бо яна “ўжо не ахоўная тэрыторыя”, а абаронцы Курапатаў з гэтым нязгодныя. Адміністрацыя Савецкага раёна Мінску тлумачыць, што зямельны ўчастак плошчай 0,32 га быў выдзелены пад будаўніцтва ў выніку аўкцыёну, які прайшоў 26 чэрвеня 2013 года.

Паводле апошняй версіі межаў зонаў аховы Курапатаў, зацверджанай у 2014 годзе, будоўля-2017 не трапляе ні ў ахоўную зону, ні ў зону рэгуляванай забудовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі