Ля расійскай амбасады ў Кіеве адбыліся беспарадкі, ёсць затрыманыя (відэа)

Нагодай для пратэстаў стала знішчэнне самалёта ўкраінскіх узброеных сіл у Луганску — гэта здарылася ў ноч на 14 чэрвеня. Самалёт быў падбіты сепаратыстамі, загінула 49 украінскіх вайскоўцаў.



Некалькі сотняў людзей прыйшлі ў суботу да расійскага дыппрадстаўніцтва. Яны паводзіліся агрэсіўна. Праваахоўнікі затрымалі некалькі чалавек. Украінскія ўлады заяўляюць, што на акцыі дзейнічалі правакатары. У сваю чаргу актывісты Майдану сцвярджаюць, што не маюць дачынення да гэтай акцыі, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі