Лябедзька: Не самы лепшы час абраны для справы “з пахам палітыкі”

Абвінавачвальны прысуд “шпіёну” Андрэю Гайдукову зашкодзіць спробам беларускіх уладаў наладзіць адносіны з Захадам, упэўнены старшыня АГП Анатоль Лябедзька.



Лябедзька: “Шмат высілкаў кладзецца на нармалізацыю адносінаў з Захадам. І натуральна, што чарговы судовы палітычны працэс гэтаму не садзейнічае — не вельмі укладваецца ў сённяшні трэнд”.



Тым не менш палітык упэўнены, што практычна ўсе тыя абвінавачванні, якія выставілі Андрэю Гайдукову, можна “прыклеіць” не толькі да любога апанента ўлады, але і да кожнага шараговага грамадзяніна краіны. І выглядае на тое, што абвінавачанне ў здрадзе радзіме можа стаць самым папулярным артыкулам у змаганні ўлады з іншадумствам.



Нагадаем, 12 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе распачаўся суд над грамадскім актывістам з Наваполацку Андрэем Гайдуковым. Хлопца вінавацяць у здрадзе дзяржаве. Яму пагражае да 15 гадоў турмы. Перад пачаткам суда Гайдукоў даслаў ліст, у якім апісаў, у чым яго вінавацяць.

Гайдукоў піша: "Я абвінавачваюся ў тым, што мог пагражаць нацыянальнай бяспецы, што характарызуецца як замах на канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь; навязванне Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам. Характар магчымай шкоды можа выражацца ў дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі. У тым, што шукаў фінансаванне на сваю дзейнасць у фондзе пасольства ЗША (ЦРУ ЗША па версіі КДБ)".


Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі