Лябедзька ў адказ Ярмошынай: Яшчэ трэба разабрацца, хто правакатар

Кіраўніца цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што сябры апазіцыйный партыяў АГП і БНФ маглі рыхтаваць правакацыі на выбары. Так яна расцаніла падачу заявак на некалькі ініцыятыўных груп у розных акругах ад імя адных і тых самых партыйцаў. Нагадаем, што цяпер выбарчае заканадаўства дазваляе рэгістраваць толькі адну ініцыятыўную групу.



У каментары Еўрарадыё Анатоль Лябедзька адзначыў, што іх партыя сочыць за зменамі ў заканадаўстве:



Лябедзька: "Калі б гэта была правакацыя, то людзі, якія сядзяць у камісіях — у акруговых камісіях Цэнтральнага і Савецкага раёнаў... Калі да іх прыйшоў так званы правакатар Анатоль Лябедзька і прынёс на рэгістрацыю 3-4 групы, вельмі лёгка сказаць: "Шаноўны, мы бярэм на рэгістрацыю адну тваю групу. Астатнія мы не можам, у адпаведнасці з 6-м артыкулам Выбарчага кодэксу. Да пабачэння!" Якая правакацыя? Дзе для яе месца?"



Апазіцыйны палітык лічыць, што правакатараў варта шукаць у іншым месцы:



Лябедзька: "Але яны бяруць на рэгістрацыю ўсе сем ініцыятыўных груп. За гэты час у акруговай камісіі Савецкага раёна праходзіць два паседжанні, на якіх ідзе рэгістрацыя ўсіх астатніх груп. Мае не кранаюць, таму што чакаюць палітычнага рашэння зверху. Яно  прыходзіць: не рэгістраваць. Пытанне: хто ў гэтай сітуацыі правакатар?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі