Лясы адкрытыя для адпачынку толькі ў 8 раёнах Беларусі
Лясы ў Беларусі / Еўрарадыё
У Беларусі са 118 раёнаў толькі ў васьмі лясы адкрытыя для адпачынку. Па стане на вечар 20 жніўня ўязджаць на машынах і распальваць вогнішчы можна ў двух раёнах Мінскай вобласці — Мядзельскім і Валожынскім, у двух раёнах Магілёўшчыны — Горацкім і Дрыбінскім, а таксама ў чатырох раёнах Брэсцкай вобласці — Камянецкім і Брэсцкім, Іванаўскім і Пінскім.
У астатніх 110 рэгіёнах краіны дзейнічаюць поўныя або частковыя абмежаванні на наведванне прыродных масіваў.
Поўная забарона нават на пешыя прагулкі ўведзена ў Воранаўскім, Лідскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Пружанскім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Маларыцкім, Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Хойніцкім раёнах. У астатніх 98 раёнах па лясах можна гуляць, але без аўтамабіляў і вогнішчаў.
Актуальную карту абмежаванняў можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.