Лявон Вольскі выступіць на плошчы Свабоды ў Мінску

Лявон Вольскі выступіць на плошчы Свабоды ў Мінску

Лявон Вольскі выступіць на плошчы Свабоды ў Мінску. 19 жніўня ў межах конкурсу "Заспявай 3.0" на летняй тэрасе кавярні "Chill out" ён праспявае найлепшыя песні, якія можна выканаць у акустыцы, інфармуе Радыё Свабода.

Адзначаецца, што арганізатар конкурсу Сяргей Будкін атрымаў гастрольнае пасведчанне на канцэрт Віктара Лупасіна, Фёдара Жывалеўскага і гурта "Лейбонік" пры ўдзеле Лявона Вольскага. Гэты дакумент падпісала першая намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

Будкін адзначыў у каментары Радыё Свабода, што "гэта не зусім сольны канцэрт Лявона Вольскага". Ён уваходзіць у склад журы конкурса маладых выканаўцаў і яму прапанавалі выступіць. Нягледзячы на тое, што гастрольнае пасведчанне атрыманае, гарантаваць тое, што канцэрт адбудзецца, немагчыма, падкрэслівае арганізатар. Ён спадзяецца, што чыноўнікам "хопіць розуму не перашкаджаць і даць Лявону выступіць і падтрымаць маладых выканаўцаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі