Людзей у "Экспабел" прапускаюць толькі праз металашукальнік

У аўторак, 17 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка наведае мінскі гандлёва-забаўляльны цэнтр "Экспабел", дзе мусіць сустрэцца з прадпрымальнікамі.

“Дзе беларускія джынсы, дзе пакупнікі?” – што іпэшнікі спытаюць у Лукашэнкі

Як перадае з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук, на ўваходах у будынак стаяць супрацоўнікі службы аховы прэзідэнта. Людзей у харчовую краму "Экспабела" прапускаюць толькі пасля агляду металашукальнікам. У наваколлі шмат міліцыі і людзей у цывільным. Правяраюць нават машыны, якія стаяць у дварах суседніх дамоў.

Прадпрымальнікі падрыхтавалі пытанні Аляксандру Лукашэнку

Вядома, што сустрэча Лукашэнкі з прадпрымальнікамі будзе праходзіць у невялікай канферэнц-зале. Нагадаем, што ІП найперш турбуюць змены ў заканадаўстве. Ад прадпрымальнікаў патрабуюць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці абавязкова з сертыфікатамі Мытнага саюза. Гэтая норма мусіла ўжо пачаць дзейнічаць, але новаўвядзенне адклалі. У Адміністрацыі прэзідэнта падрыхтавалі новы ўказ, які будзе кантраляваць дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Згодна з ім, прадпрымальнікам дазволяць гандляваць без сертыфікатаў, але павялічаць фіксаваны падатак на даданую вартасць.

Як прадпрымальнікам трапіць на сустрэчу да Лукашэнкі?

Фота: shopogoliki.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі