Лыжнік Далідовіч вернецца з Алімпіяды-2018 з медалём Сочы-2014

Лыжнік Далідовіч вернецца з Алімпіяды-2018 з медалём Сочы-2014

Лыжнік Сяргей Далідовіч вернецца з Алімпіяды-2018 з медалём Сочы-2014. “Бронза” перайшла да беларуса пасля дыскваліфікацыі за допінг расіян — Аляксандра Лягкова і Максіма Вылегжаніна, якія па выніках гонкі на 50 км узялі адпаведна золата і срэбра. Далідовіч, які быў пятым, падняўся на трэцяе месца.

Як паведаміў спартсмен у жывым эфіры Еўрарадыё, бронзавы медаль ён яшчэ не атрымаў. У бліжэйшыя дні будзе прынятае канчатковае рашэнне. І калі яно будзе станоўчае, то ўзнагароду Сочы беларусу ўручаць у Пхенчхане. Дарэчы, Алімпіяда ў Паўднёвай Карэі стане для 44-гадовага Сяргея Далідовіча сёмай, а ён выступіць пад 7-м нумарам. Як вядома, да Алімпійскіх гульняў ён рыхтаваўся самастойна, сабраў грошы праз краўдфандынг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі