Магілёўскаму забойцу выставілі абвінавачанне за смерць дзвюх жанчын
Пракуратура Магілёўскай вобласці выставіла абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса мясцоваму жыхару, які забіў дзвюх жанчын. Іх знявечаныя трупы былі знойдзеныя 23 і 31 сакавіка ў раёне вуліцы Фаціна ў абласным цэнтры.
Як паведамляе БелаПАН, мужчыну вінавацяць у забойстве і забойстве, учыненым асобай, якая раней здзейсніла аналагічнае злачынства. Магілёўцу пагражае альбо пазбаўленне волі ад 8 да 25 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.
Следства паведамляе, што забойства дзвюх жанчын адбылося на глебе сваркі паміж злачынцам і ахвярамі пасля распівацця спіртных напояў у яго кватэры. Абвінавачаны нідзе не працаваў, не плаціў за камунальныя паслугі і злоўжываў спіртнымі напоямі.