Магілёўскі прадпрымальнік рэкламуе пахаванні на ўлётках з дзяржаўным сцягам
Жыхары Магілёва знайшлі ў сваіх паштовых скрынях рэкламу рытуальных паслуг. Тэкст на ўлётцы быў размешчаны на фоне дзяржаўнага сцяга і герба.
Журналіст TUT.by затэлефанавалі на нумар, указаны на ўлётцы — яму адказаў мужчына, які назваўся Вячаславам. Магілёвец паведаміў, што ён дырэктар прыватнай арганізацыі па аказанні рытуальных паслуг. Выбар фону для ўлётак ён патлумачыў патрыятызмам.
"Я патрыёт. Нічога дрэннага ў гэтым я не бачу. Я ні ў якім разе не хацеў пакрыўдзіць нечыя пачуцці", — прыводзіць TUT.by словы прадпрымальніка.
Пры размове з журналістам мужчына некалькі разоў паўтарыў, што не разумее, чаму нехта звярнуў увагу на дзяржаўны сцяг на яго рэкламе. Але потым паведаміў, што фон на ўлётках памяняе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.