Магнітагорскі "Металург" упершыню стаў уладальнікам Кубка Гагарына (відэа)
У сераду прайшоў рашаючы матч паміж расійскім клубам і пражскім "Львом".
"Металург" перамог з лікам 7:4 (1:1, 3:1, 3:2) і выйграў фінальную серыю — 4:3. Магнітагорская каманда ўпершыню выйграла галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі.
Нагадаем, мінскае "Дынама" сёлета заняло апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі і ў плэй-оф не прабілася.
Фота — ria.ru