Макей: Еўрасаюз вылучыў грошы на дэмаркацыю беларуска-ўкраінскай мяжы
![Макей: Еўрасаюз вылучыў грошы на дэмаркацыю беларуска-ўкраінскай мяжы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/makiej-0406.jpg.webp?itok=gjuZb5x4)
У рамках праграмы "Усходняе партнёрства" Еўрасаюз вылучыў фінансаванне на дэмаркацыю беларуска-ўкраінскай мяжы. Пра гэта міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей паведаміў на канферэнцыі "10 гадоў "Усходняму партнёрству": вынікі і перспектывы", якая праходзіць у Мінску.
"Мы ўладкоўваем зараз мяжу з нашым паўднёвым суседам — з Украінай. На гэта вылучаныя пэўныя сродкі на дэмаркацыю мяжы — і ўкраінскаму боку, і беларускаму", — адзначыў дыпламат.
Таксама ў рамках "Усходняга партнёрства" рэалізуюцца праекты па дыгіталізацыі, развіцці трансеўрапейскіх транспартных калідораў, дадаў Уладзімір Макей.
"Канкрэтныя вынікі ёсць, але хацелася б, каб іх было болей", — падсумаваў міністр.