Макей: Ніякай рэабілітацыі па еўрасаюзаўскім загадзе не будзе

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта даў інтэрв’ю, у якім нечакана жорстка выказаўся ў бок Еўрасаюза. Еўрарадыё выбрала самыя яркія цытаты Макея, апублікаваныя інфармагенцтвам БЕЛТА:

“Еўрасаюз просіць нас дазволіць паслам вярнуцца ў Беларусь. І не толькі просіць, а патрабуе і нават пагражае новымі санкцыямі”.

“Яны (паслы – Еўрарадыё) павінны вярнуцца тады, калі для гэтага будуць адпаведныя ўмовы. А менавіта – калі ў Еўрасаюзе ўсвядомяць памылковасць палітыкі шантажу, дыктату, санкцый у адносінах да Рэспублікі Беларусь і прыйдуць да разумення неабходнасці дыялога з Беларуссю”.

“Ніякага вызвалення пад націскам не будзе. Ніякай рэабілітацыі па еўрасаюзаўскім загадзе – таксама не будзе. Гэта ўсе павінны добра разумець. Але нават тыя ж самыя адпушчаныя былыя зняволеныя ў сваіх хадайніцтвах чорным па белым напісалі аб прызнанні сваёй віны і аб раскаянні”.

“Вяртанне паслоў у Беларусь магчыма тады, калі, паўтаруся, у Еўрасаюзе прыйдуць да разумення неабходнасці размовы з Беларуссю аб адмене санкцый”.

Заявы Макея ў эфіры Еўрарадыё пракаментаваў палітолаг Юрый Шаўцоў:

120417 ShaucouS.mp3

Нагадаем, яшчэ раніцай 17 красавіка у Бруселі прайшлі кансультацыі па вяртанні амбасадараў з краінаў Еўрасаюза ў Беларусь. Дырэктар Дэпартамента Усходняй Еўропы, Паўночнага Каўказа і Сярэдняй Азіі Міністэрства замежных спраў Славакіі Мар’ян Якубоцы паведаміў карэспандэнту Еўрарадыё, што аб’яднаная Еўропа хоча, каб амбасадары вярнуліся:

Мар’ян Якубоцы: "Спачатку ў нас была пазіцыя: чым раней — тым лепш. Адкліканнем амбасадараў мы хацелі прадэманстраваць нашу салідарнасць з амбасадарамі ЕС і Польшчы. Хацелі паказаць адзінства еўрапейскай палітыкі. І тады ў нас была дыскусія на тэму — як амбасадары змогуць вярнуцца, ці не будзе перашкодаў боку беларускіх уладаў. Зараз сітуацыя такая, што будзе дыскусія на тэму: вяртацца ім яшчэ да пасяджэння Савета міністраў замежных спраў — да 23 красавіка, альбо пасля. Мы лічым, што вяртацца неабходна пасля 23 красавіка. Цягам некалькіх дзён. Магчыма — тыдня. Але — не больш як праз два тыдні пасля гэтай даты. Ёсць яшчэ пытанне, як арганізаваць вяртанне: усе разам, не ўсе разам ці проста вярнуцца і ўсё”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі