Макей — пра бяспеку ў кіберпрасторы: "Вы самі бачыце, што адбываецца ў СМІ"
9 кастрычніка ў Мінску пачалася Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху". Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі кіраўніцтва ААН, АБСЕ. Міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею задалі пытанне, ці будзе наша краіна прымаць нейкія захады па кібербяспецы перад будучымі выбарамі (прэзідэнцкімі і парламенцкімі). Ён сказаў, што на канкрэтна гэтае пытанне адказаць не можа.
"Але тое, што любая дзяржава павінна ўдзяляць вялікую ўвагу пытанням забеспячэння бяспекі кіберпрасторы, гэта абсалютна зразумела, — гаворыць Макей. — Вы самі бачыце, што адбываецца ў сродках масавай інфармацыі. Якія абвінавачанні з боку розных дзяржаў гучаць на адрас адзін аднаго. Таму вядома ж мы думаем над гэтым. І адпаведныя структуры, якія ў нас адказваюць за развіццё інтэрнэту, інфармацыйныя тэхналогіі, яны натуральна ўлічваюць усё тое, што адбываецца сёння ў свеце і робяць для сябе канкрэтныя высновы".