Максім Фадзееў абвінаваціў беларускае тэлебачанне ў падмане
Вядомы расійскі прадзюсер Максім Фадзееў не пазнаў сваю песню "Матылькі", якую напярэдадні ў фінале "Еўрабачання" выканаў беларускі гурт "3+2". Ён абвінаваціў беларускае тэлебачанне ў падмане, паведамляе сайт kp.ru. Фадзееў нагадаў, што ён за тыдзень зрабіў кліп і стварыў імідж беларускаму гурту, але ў выніку ўсе нечакана змянілася: "Тое, што я пабачыў у эфіры, мяне шакавала. Музыку дапісалі, касцюмы — жах".
Паводле слоў расійскага прадзюсара, перад ім "беларускае кіраўніцтва" паставіла задачу вывесці гурт у фінал: "Яны купілі толькі частку маёй працы — вось вынік. Мая задача перад дзяржавай Беларусь была — вывесці іх у фінал. Я гэта зрабіў. Пасля паўфіналу я ні разу ім не патэлефанаваў. Таму што я быў у жаху ад таго, што пабачыў у Осла на рэпетыцыі".
Максім Фадзееў скрытыкаваў перафарбоўку дзяўчат-блізняшак у белы колер, назваў іх касцюмы "жахлівымі", а крылы "таннымі". Фанаграму, запісаную ў Амерыцы, "даігралі" і ўвялі піяніста, пра што Фадзеева таксама не папярэдзілі.
Нагадаем, гурт "3+2" заняў у фінале "Еўрабачання" 24-е месца.