Максіму Знаку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Максім Знак / з архіву Еўрарадыё​
Максім Знак / з архіву Еўрарадыё​

Сябру прэзідыума Каардынацыйнай рады юрысту Максіму Знаку працягнуты тэрмін утрымання пад вартай да 9 траўня, паведамляе TUT.BY са спасылкай на адваката Знака Дзмітрыя Лаеўскага.

Па яго словах, "Максіму ўручылі копію пастановы аб працягу тэрміну ўтрымання пад вартай". Лаеўскі таксама паведаміў, што абарона мае намер абскардзіць гэтае рашэнне следства.

Максіма Знака затрымалі 9 верасня. Першапачаткова яго абвінавацілі ў закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы (частка 3 артыкула 361 КК). Аднак у сярэдзіне лютага 2021 года яму былі выстаўленыя новыя абвінавачванні — у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) і ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім (ч. 1 арт. 361-1 КК).

Такія ж абвінавачванні былі выстаўленыя і яшчэ аднаму сябру прэзідыума КР — Марыі Калеснікавай. Напярэдадні ў яе таксама скончыўся тэрмін утрымання пад вартай. Але на волю яна не выйшла. Sputnik Беларусь са спасылкай на інфармаваную крыніцу раніцай у аўторак паведамляў, што "пастанову аб працягу тэрмінаў знаходжання пад вартай пракурор падпісаў яшчэ да вялікіх выходных".

"Калі б гэтага не здарылася, яна была б ужо на волі і ўсе пра гэта ведалі. Яна ж публічная асоба", — выказала меркаванне крыніца агенцтва. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі