Маладая беларуская балерына ўчыніла суіцыд
Вікторыя Бурчак / facebook.com/inessa.pleskachevskaya
Самагубствам скончыла жыццё маладая балерына Вікторыя Бурчак, напісала ў сацсетках журналістка Інэса Плескачэўская.
"Толькі што даведалася страшную — па-сапраўднаму страшную, бо незваротную — навіну: маладая артыстка беларускага балета Вікторыя Бурчак добраахвотна пайшла з жыцця", — паведамляе Плескачэўская.
Журналістка адзначае, што нядаўна балерына заключыла дамову з выдавецтвам, неўзабаве планавалася выданне яе кнігі "Адэта з кардэбалета".
Прычыны суіцыду не паведамляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.