Маладая пара залезла ў Ялце на гару і не змагла з яе спусціцца
Выратавальнікам уначы прыйшлося аказваць дапамогу 27-гадоваму беларусу і 25-гадовай расіянцы.
Пара гуляла па гары Ай-Петры. Але са сцежкі яны сышлі на скальныя схілы і не змаглі ні ісці далей, ні вярнуцца назад, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Выратавальнікі з дапамогай страхоўкі паднялі пацярпелых у бяспечнае месца. У медыцынскай дапамозе выратаваныя не мелі патрэбы.