Маладзечна — абласны лідэр па ўзроўні самагонаварэння
Маладзечна апошнім часам выйшла ў лідэры па ўзроўні самагонаварэння ў Мінскай вобласці. Пра гэта паведаміў начальнік УУС Мінскай вобласці Іван Саўчыц.
Па словах міліцэйскага чыноўніка, Старыя Дарогі, якія традыцыйна лічыліся лідэрам па ўзроўні самагонаварэння ў вобласці, саступілі гэтае месца Маладзечну. Пры гэтым ён прывёў прыклад, што сёлета ў Маладзечанскім раёне было канфіскавана 15 тон самагонкі.
Агулам у Мінскай вобласці за мінулы год у насельніцтва было канфіскавана і знішчана 135 тон самагонкі і 735 тон брагі.
Многія самагоншчыкb выявілі не абы-якую вынаходлівасць. Так, начальнік УУС згадаў, што ў мінулым годзе быў затрыманы перасоўны самагонны апарат, зроблены на аснове аўтамашыны ГАЗ-66. А цяпер самагоншчыкі-вынаходнікі пачалі рабіць своеасаблівыя будкі ў лясах, у якіх хаваюцца ад міліцыянтаў.
Інтэрфакс