Маладзёжная зборная Беларусі па футболе ўпусціла перамогу ў Харватыі
Маладзёжная зборная Беларусі па футболе ўпусціла перамогу ў Харватыі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2019 года — 1:2. І гэта пры тым, што пасля 90 хвілін гульні ў Вараждзіне беларусы выйгравалі ў харватаў з лікам 1:0, гол на 48-й хвіліне забіў Іван Бахар (гулец ФК "Мінск"). Ужо ў кампенсаваны час гаспадары поля забілі два галы: на 93-й хвіліне Ларэнца Сіміч, на 96-й — Філіп Бенкавіч.
Склад беларускай зборнай гл. тут.
Пасля чатырох матчаў у маладзёжнай зборнай Беларусі 4 ачкі (у грэкаў 9 ачкоў пасля 3 гульняў, у харватаў 6 ачкоў пасля 2 паядынкаў). Раней каманда Людаса Румбуціса выйграла ў Сан-Марына — 1:0, прайграла Грэцыі — 0:2, згуляла ўнічыю ў гасцях з Чэхіяй — 1:1. 10 кастрычніка беларусы будуць прымаць на сваім полі зборную Малдовы.