Маладзёжная зборная Беларусі па футболе выйграла ў Малдовы — 3:1 (відэа)

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе выйграла ў Малдовы — 3:1 (відэа)

У аўторак на барысаўскім стадыёне “Гарадскі” маладзёжная зборная Беларусі па футболе ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы выйграла ў зборнай Малдовы — 3:1. Матч атрымаўся для беларусаў цяжкім — ён праходзіў пад дажджом, у першым тайме гульня не ішла, удараў не было. Затое атрымаўся аўтагол у выкананні Аляксандра Паўлаўца на 32-й хвіліне. У другім тайме ўдалося ўсё змяніць. На 70-й хвіліне Дзмітрый Анцілеўскі зраўнівае лік. Ужо праз тры хвіліны Захар Волкаў выводзіць беларусаў наперад! Пераможную кропку з пенальці на 88-й паставіў той жа Анцілеўскі.

У нашай групе ў Харватыі і Грэцыі па 9 ачкоў пасля трох матчаў, у Беларусі 7 ачкоў, але пасля пяці паядынкаў, у Малдовы 3 ачкі (5), у Чэхіі — 1 (2), у Сан-Марына 0 (2). Беларусы працягваюць барацьбу за патрапленне на кантынентальнае першынство.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі