Малдаўскі прэм’ер пайшоў у адстаўку пасля скандала з дыпломамі

Прэм’ер-міністр Малдавіі Кірыл Габурыч пайшоў у адстаўку пасля таго, як праваахоўнікі зацікавіліся, адкуль ён узяў свае дакументы аб адукацыі. Раней кіраўнік малдаўскага ўрада патрабаваў адстаўкі кіраўнікоў генпракуратуры, нацыянальнага банка і нацыянальнай камісіі па фінансавым рынку. Іх абвінавачваюць у спрычыннасці да банкаўскага скандала, звязанага са знікненнем 1 мільярда долараў з трох банкаў.

Габурыч заняў пасаду прэм’ера ў лютым. Ён узначаліў мінарытарную кааліцыю “За еўрапейскую Малдову”, сфармаваную з Ліберальна-дэмакратычнай і Дэмакратычнай партый.

У панядзелак следчыя выказалі сумненні ў праўдзівасці двух дакументах аб адукацыі, якія належаць Габурычу. Яны мяркуюць, што подпісы і пячаці ў іх былі падробленыя. У дыпломах сказана, што прэм’ер паступіў у эканамічную акадэмію ў 1995 годзе, аднак на той момант у кіраўніка ўраду не было ні атэстата аб сярэдняй адукацыі, ні ступені бакалаўра, на падставе якіх залічваюць у ВНУ. Расследаванне выявіла таксама іншыя парушэнні.

Кірыл Габурыч заявіў, што яго адукацыю выкарысталі ў палітычных мэтах, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі