Маліцца за сумленныя выбары: католікі звярнуліся да святароў Беларусі

Маліцца за сумленныя выбары: католікі звярнуліся да святароў Беларусі

Грамадская ініцыятыва "Каталік не фальсіфікуе" звярнулася да святароў Беларусі з просьбай паспрыяць сумленным выбарам. Католікі заклікаюць увесці ў імшу і набажэнствы малітвы пра сумленныя выбары і добрую будучыню для народа. Падчас нядзельных казанняў уздымаць тэму справядлівых выбараў і ўдзелу ў іх каталіцкіх вернікаў паводле Божага закону, "які большы за загады часовай дзяржаўнай улады", а яшчэ нагадваць вернікам, што яны, паводле вучэння касцёла, мусяць быць палітычна і грамадска актыўнымі.

Пра тое, што група беларускіх католікаў распачала кампанію супраць фальсіфікацый на выбарах, стала вядома 8 ліпеня. Тады вернікі звярнуліся да чальцоў выбаркамаў і заклікалі іх "сумленна лічыць галасы". Яны нагадалі, што ўдзел у фальсіфікацыях з'яўляецца "цяжкім грахом".

"Наша задача — заахвоціць католікаў, якія ўваходзяць у склад выбарчых камісій, выконваць заканадаўства Беларусі і прадухіляць любыя парушэнні", сказаў адзін з ініцыятараў кампаніі Арцём Ткачук

Раней пра тое, што выбары "павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі", заявіў кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі