Мараканцы працягваюць бегчы праз Беларусь у ЕС

Мараканцы працягваюць бегчы праз Беларусь у ЕС

Мараканцы працягваюць бегчы праз Беларусь у ЕС. Напярэдадні ў Ашмянскім раёне затрымалі чатырох грамадзян Марока, якія спрабавалі нелегальна патрапіць у Літву. Яны рухаліся да мяжы, арыентуючыся на трасу Мінск — Вільня. "Турыстаў", падзеленых на дзве групы, заўважылі і затрымалі.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, яшчэ двух мараканцаў беларускія памежнікі затрымалі 21 чэрвеня ў Гродзенскім раёне. Да Польшчы яны не дайшлі пяць кіламетраў. Аднаму з затрыманых 19 гадоў, іншаму 24 гады. Маладыя людзі прызналіся, што ішлі ў Еўрасаюз у пошуках лепшых умоў жыцця. Ім пагражае буйны штраф і дэпартацыя з Беларусі (з забаронай на ўезд у нашу краіну на 5 гадоў).

Верагодна, маладыя людзі прыбываюць з Расіі, дзе праходзіць чэмпіянат свету па футболе, на якім няўдала выступае зборная Марока.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі