У Беларусі затрымалі мараканцаў, якія прамянялі ЧС-2018 на "сцежку ў ЕС"

У Беларусі затрымалі мараканцаў, якія прамянялі ЧС-2018 на "сцежку ў ЕС"

20 чэрвеня ў Ашмянскім раёне затрымалі мараканцаў, якія прамянялі чэмпіянат свету па футболе ў Расіі на "сцежку ў ЕС". Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, два мужчыны былі знойдзеныя ў 13 кіламетрах ад беларуска-літоўскай мяжы ў раёне аўтадарогі Мінск — Вільня. Нелегалы спачатку казалі, што "аглядалі" беларускую прыроду. Неўзабаве затрымалі яшчэ двух такіх "турыстаў" з Марока, якія няўдала спрабавалі ўцячы ад памежнікаў. Мараканцы прызналіся, што хацелі перабрацца ў Літву.

Усе чацвёра замежнікаў знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы, праводзіцца разбіральніцтва. Нелегалам пагражае вялікі штраф і дэпартацыя з нашай краіны.

Як вядома, зборная Марока па футболе ўдзельнічае ў чэмпіянаце свету, які праходзіць у Расіі. Падтрымаць іх прыехала шмат балельшчыкаў.

У Беларусі затрымалі мараканцаў, якія прамянялі ЧС-2018 на "сцежку ў ЕС"
Футбольны балельшчык з Марока ў Маскве. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі