Масавую дактыласкапію могуць узаконіць

У Палату прадстаўнікоў паступілі папраўкі ў закон "Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі". Ён пашырае пералік грамадзян, якія падпадаюць пад абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю.

Пра гэта распавёў старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі. Разам з тым дэпутат адмовіўся канкрэтызаваць палажэнні законапраекта, перадае БелаПАН.

Нагадаем, міліцыя праводзіць масавую дактыласкапію пасля выбуху у ноч на 4 ліпеня 2008 года. Згодна з дзейным заканадаўствам дактыласкапія з’яўляецца добраахвотнай, за выключэннем шэрагу выпадкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі