Масавую дактыласкапію ў Мастах прызначылі на 10 сакавіка?

Мужчынская частка насельніцтва Мастоў у сераду масава атрымала позвы з патрабаваннем прыйсці 10 сакавіка ў Мастоўскі РАУС для праходжання дактыласкапіі.  „Пры нез'яўленні сведкі па выкліку без паважнай прычыны сведка... можа быць падвергнуты прымусоваму прыводу. Адмова або ўхіленне сведкі ад дачы паказанняў, а роўна перашкаджэнне яўцы сведкі або дачы ім паказанняў з боку асобы ад якога чалавек, які не з'явіўся, з'яўляецца матэрыяльна або па службе залежным, цягне за сабой крымінальную адказнасць паводле арт. 402 КК Рэспублікі Беларусь”, - гаворыцца ў позве. Пры ўсім гэтым на ёй няма ніякіх пячатак.



Трэба адзначыць, што летась дэпутат Мастоўскага раённага Савету Дзмітрый Кухлей па просьбе рабочых некалькіх мясцовых прадпрыемстваў, дзе ў той час праводзілася дактыласкапія, звярнуўся ў мясцовы РАУС з патрабаваннем растлумачыць чаму яна адбываецца прымусова.

На гэта начальнік Мастоўскага РАУС В. Алесюк адказаў, што дадзеная працэдура праходзіць у межах расследавання крымінальнай справы, носіць дабраахвотны характар і грамадзянін можа ад яе адмовіцца.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі