Ціму Беларускіх затрымалі з гашышам
Вядомага беларускага рэпера Ціму Беларускіх затрымалі з 2 кг гашышу, піша ТГ-канал breakingmash.
Паведамляецца, быццам музыка быў затрыманы яшчэ 10 студзеня. Праз два дні яго нібыта змясцілі пад хатні арышт, дзе ён знаходзіцца і дагэтуль.
Ціма сапраўды даўно не быў актыўны ў сацсетках.
Пішуць, што наркотык ён трымаў у сябе дома і патлумачыў, што гэта ўсё не для продажу, а для сябе і для сяброў.
Пазней сам выканаўца ў сваім акаўнце ў Instagram абверг чуткі пра арышт і заявіў, што "наркотыкі — гэта кепска".
Яшчэ праз нейкі час Следчы камітэт паведаміў, што Ціму Беларускіх затрымалі з 0,4 г гашышу.
Ціма Беларускіх (сапраўднае прозвішча — Марозаў) атрымаў вядомасць у 2018 годзе песняй "Мокрыя кросы", потым выдаў яшчэ адзін хіт — "Незабудка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.