Матацыкліст уцякаў ад мінскіх даішнікаў з хуткасцю 200 км/гадз.
![Матацыкліст уцякаў ад мінскіх даішнікаў з хуткасцю 200 км/гадз.](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/matacykl-1205.jpg.webp?itok=f7FnVHYA)
Уначы 11 траўня мінскія даішнікі зладзілі пагоню за матацыклістам, які ўцякаў па МКАД, паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ.
На скрыжаванні МКАД з праспектам Незалежнасці каля 23:45 інспектары далі сігнал спыніцца кіроўцу матацыкла "Сузукі". Аднак ён паспрабаваў уцячы.
Матацыкліст ехаў па знешнім кальцы МКАД у напрамку Лагойскага тракта з хуткасцю больш за 200 км/гадз. у раёне з'езду на вуліцу Мазурава да пагоні далучыўся яшчэ міліцэйскі экіпаж. Пазней на дапамогу калегам прыйшлі і інспектары ДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы.
Затрымаць уцекача і яго пасажыра ўдалося на 16-м кіламетры Слуцкай шашы.
Выявілася, што ў 21-гадовага матацыкліста няма правоў кіравання. Ён патлумачыў, што з гэтай прычыны хацеў уцячы ад ДАІ. Раней хлопец неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за язду на аўтамабілі без правоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.